Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТЭРЭЗА ЛАСОЎСКАЯ ТРАПІЛА Ў ШПІТАЛЬ


Любоў Лунёва, Менск

Былая старшыня абласной арганізацыі шматдзетных бацькоў Тэрэза Ласоўская зьмешчаная ў шпіталь хуткай дапамогі з інсультам. Шматдзетная маці трапіла туды пасьля таго, як яе выключылі з арганізацыі. Кіраўніцтва асацыяцыі шматдзетных бацькоў патлумачыла, што нагодай для выключэньня стала тое, што Тэрэза разам зь некалькімі шматдзетнымі бацькамі ўдзельнічала ў маршы “За лепшае жыцьцё”.

Яна некалькі гадоў працавала з шматдзетнымі сем’ямі ў Менскай вобласьці. Тэрэза сама мае чатырох дзяцей. Старэйшаму сыну 16 гадоў, малодшаму — 4. Усе яны жывуць у аднапакаёвай кватэры. Вестка пра тое, што Тэрэзу пазбавілі працы, дзе яна адчувала сябе запатрабаванай, пагоршыла стан яе здароўя. Празь дзень яе забрала хуткая дапамога.

Тэрэза непакоіцца, што і астатніх бацькоў, якія ўдзельнічалі ў маршы, пазбавяць сяброўства ў асацыяцыі паводле палітычных матываў. “Хартыя’97” абвесьціла кампанію збору сродкаў для шматдзетных сем’яў. Людміла Гразнова лічыць, што гэта стане істотнай маральнай падтрымкай гэтым людзям:

(Гразнова: ) “Нешта трэба супольнае рабіць нам, усім людзям. Трэба дапамагчы Тэрэзе і, самае галоўнае, тым сем’ям, зь якімі яна працавала. 150 шматдзетных сем’яў у Менскай вобласьці! Калі мы іх кінем, яны страцяць надзею. Ад нас ня так шмат патрабуецца для гэтых сем’яў, для гэтых дзетак — каб яны бачылі, што вакол нас ёсьць добрыя людзі, а ня нейкі там дзядзька, які ўвесь час нешта гаворыць па тэлевізары”.

Тэрэза Ласоўская паведаміла, што, калі паправіцца, магчыма, створыць разам зь іншымі бацькамі новую грамадзкую арганізацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG