Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЯРЖСТАНДАРТ ЛІЧЫЦЬ, ШТО ПЕРАВАГА БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ Ў НАЗВАХ ТАВАРАЎ НЕМАГЧЫМАЯ


Валянціна Аксак, Менск

Сваю выснову спадар Карашкоў выклаў у лісьце на адрас старшыні Таварыства беларускае мовы Алега Трусава.

Месяц таму ТБМ прыняў зварот з нагоды Дня абароны спажыўцоў, у якім прапанаваў Дзяржстандарту краіны распрацаваць для таваравытворцаў новыя стандарты, якія абавязвалі б назвы і афармленьне тавараў, а таксама інструкцыі карыстаньня складанай бытавой тэхнікай рабіць на дзяржаўнай беларускай мове.

Апошні час мова тытульнае нацыі краіны амаль зусім зьнікла з цэтлікаў швейных, трыкатажных, абутковых фабрык. Ня знойдзеш цяпер беларускіх назваў на абгортках папулярных цукерак менскае “Камунаркі” і гомельскага “Спартака”. Часам на этыкетках піўзаводаў можна бачыць зьнявечаныя беларускія словы “Спадчина”, “Старожитное”, “Витовт” і да таго падобныя наватворы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG