Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САНІТАРНА-КАРАНТЫННАЯ СЛУЖБА ЛЁТНІШЧА “МЕНСК-2” ПРАЦУЕ БЕЗ АЎРАЛУ

Уладзімер Глод, Менск

Вярнулася Галіна Кажамякіна ў добрым настроі. Добрым, бо адказ на маё пытаньне, ці не зафіксаваныя выпадкі завозу ў Беларусь так званай кітайскай або атыповай пнэўманіі, які я запісаў на дыктафон паўгадзіны таму, не патрабаваў карэктываў.

(Кажамякіна: ) “Праз аэрапорт па нашай лініі няма”.

У сувязі з пагрозай санітарна-карантынная служба аэрапорта працуе круглыя суткі. Гаворыць Галіна Кажамякіна:

(Кажамякіна: ) “Мы працуем круглыя суткі. Адна з нашых функцыяў адправіць борт у рэйс, паглядзець усё неабходнае, наконт гатоўнасьці, і прыняць рэйс. Калі раней мы маглі згодна з нашымі дакумэнтамі правяраць рэйсы выбарачна, альбо тыя, што прылятаюць з спэцыфічных раёнаў, дык цяпер у сувязі з сытуацыяй сустракаем кожны рэйс. У прынцыпе, іх нямнога, да дзесяці штодзень”.

Спадарыня Кажамякіна гаворыць, што ў бортправаднікоў бяруць падрабязную інфармацыю аб здароўі пасажыраў.

(Кажамякіна: ) “Акрамя таго, што нам вусна гавораць, што на борце ўсё нармалёва, яшчэ экіпажы самалётаў, усіх без выключэньня авіякампаніяў, яшчэ і дакумэнт, які пацьвярджае, што на борце ўсё нармалёва. Гэта так званая Генэральная дэклярацыя, там ёсьць адмысловая мэдычная частка”.
XS
SM
MD
LG