Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАЗЭТА “МЕСТНОЕ ВРЕМЯ” ВЫЙГРАЛА СУДОВЫ ПРАЦЭС


Любоў Лунёва, Менск

Суд спагнаў з аблвыканкаму 66 000 рублёў на карысьць газэты. Нагадаем, летась аблвыканкам адмяніў сваё ж рашэньне аб рэгістрацыі газэты “Местное время”. Ён спаслаўся на другасныя прычыны. Рэдакцыя газэты зьвярнулася ў суд, але судзьдзя адмовіў у пазове, спаслаўшыся на тое, што газэта больш не зьяўляецца юрыдычнай асобай.

Цяпер суд разгледзеў скаргу як ад прыватных асобаў і часткова задаволіў пазоў. Суд адмяніў рашэньне аблвыканкаму, спагнаў з аблвыканкаму памер судовай пошліны, але адмовіў у грашовай кампэнсацыі на два мільёны рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG