Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАСНАВАЛЬНІК НЕЗАЛЕЖНАЙ СМАРГОНСКАЙ ГАЗЭТЫ СТРАЦІЎ РЭГІСТРАЦЫЮ ПРЫВАТНАГА ПРАДПРЫМАЛЬНІКА


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Гаспадарчы суд пастанавіў спыніць прадпрымальніцкую дзейнасьць сп. Улана. Падстава — парушэньні зь ягонага боку некаторых нормаў заканадаўства. Такога рашэньня дамагаліся смаргонскія ўлады. Яны спадзяваліся, што таксама спыніць існаваньне незалежная газэта, якую выдаваў прадпрымальнік.

Судовыя паперы ён накіраваў у сталіцу. Зь Міністэрства юстыцыі адказалі, што нельга зьліквідаваць суб’ект гаспадараньня на падставе парушэньняў пажарнага або працоўнага заканадаўства. Падобны адказ сп. Улан атрымаў і зь Міністэрства эканомікі. Абодва лісты падпісалі намесьнікі міністраў.

Адказы зь міністэрстваў ён накіраваў у гаспадарчы суд разам са сваёй скаргай. Да ягонага расчараваньня, старшыня суду Касьцюкевіч нават не ўзгадаў пра гэтыя дакумэнты. У выніку судовае рашэньне засталося правамоцным.

Што датычыць “Новой газеты Сморгони”, дык яна мае новага выдаўца. Выйшлі шэсьць нумароў. Аднак, паводле Рамуальда Ўлана, журналістам стала значна цяжэй атрымліваць афіцыйную інфармацыю — нават пра спартовыя мерапрыемствы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG