Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАРСУД ПРЫЗНАЎ НЕЗАКОННЫМІ АРЫШТ ВАЛЯНЦІНА БАРАНАВА


Любоў Лунёва, Менск

23 сакавіка міліцыянты Маскоўскага і Ленінскага аддзелаў міліцыі затрымалі каля паўсотні чалавек, каб прадухіліць сьвяточнае шэсьце па праспэкце Францішка Скарыны. 26 чалавек судзілі. Адзінаццаць зь іх пакаралі арыштамі на розныя тэрміны пазбаўленьня волі. Валянціна Баранава арыштавалі на 14 сутак. У дзяжурнай частцы яму зрабілася кепска, і хуткая дапамога адвезла яго ў шпіталь.

Пакуль паплечнікі спадара Баранава сядзелі ў спэцпрыёмніку, ён падаў скаргу ў гарадзкі суд. Там прызналі, што судзьдзя Аляксандар Шылько парушыў дзейнае заканадаўства і адмяніў пастанову аб арышце. Цяпер справу будзе разглядаць іншы судзьдзя.

Калі суд прызнае, што затрыманьне і арышт Валянціна Баранава ня мелі законных падставаў, то астатнія палітвязьні паводле гэтага здолеюць спагнаць з уладаў грашовую кампэнсацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG