Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Маладыя — маладым”: чарговая перадача “Па-за тактам”. 12 красавіка

Адзіная музычная выдавецкая фірма, якая сьвядома і мэтанакіравана працуе з айчыннымі выканаўцамі, — гэта “БМАгруп”. Нягледзячы на практычную адсутнасьць фінансавых прыбыткаў, гэтае выдавецтва прапануе аматарам музыкі даволі разнастайны рэпэртуар. Удзельнік чарговага выданьня праграмы “Па-за тактам” — кіраўнік “БМАгруп” Віталь Супрановіч. Вядзе гутарку журналіст Зьміцер Падбярэскі.


“Праскі акцэнт”. 13 красавіка

Як перамога кааліцыі ў вайне ў Іраку паўплывае на міжнароднае становішча афіцыйнага Менску, які меў шчыльныя сувязі з рэжымам Хусэйна? Што азначаюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра зьмену сцэнару восеньскіх вучэньняў разам з тлумачэньнямі, што на Беларусь ніхто не зьбіраецца нападаць? Якімі будуць адносіны ў трохкутніку Вашынгтон-Менск-Масква пасьля ірацкай вайны?

Гэтыя праблемы абмяркоўваюць у “Праскім акцэнце” палітолягі Аляксандар Грыцанаў і Аляксандар Фядута. Перадача падрыхтаваў і вядзе Юры Дракахруст.


“Вольная студыя”. 13 красавіка

“У перашкодах дух расьце”, — гэтым радком Уладзімера Дубоўкі мы звыклі суцяшаць сябе ў нашым няпростым жыцьці. Але ці перашкодаў зашмат, ці дух наш болей расьці не жадае, а толькі не спрацоўвае сёньня гэтая формула. З той жа мэтай — мацаваць дух — у Жабінцы ўсім беларускім творцам прапісваюць іншую мікстуру — чытаць Ніцшэ.

Нібыта яго думкі здольныя абудзіць сілу нават у зьняверанага й нямоглага... Ці ёсьць ніцшэанства паратоўнай для беларусаў філязофіяй? Гэта адна з тэмаў гутаркі Міхася Скоблы з паэтам і журналістам з Жабінкі Алесем Каском у нядзельнай “Вольнай студыі”.


“Паштовая скрынка 111”. 13 красавіка

У наступнай праграме “Паштовая скрынка 111” вы пачуеце фрагмэнты лістоў, якія даслалі на Свабоду Міхаіл Адаркін з Гомеля, Ірына Барысевіч зь мястэчка Парэчча Гарадзенскага раёну, Якаў Ішчук з Наваполацку, Уладзімер Міновіч зь вёскі Чарэя Чашніцкага раёну і Мікалай Лясовіч зь Менску.

У лістах, якія чытае і камэнтуе вядучы праграмы Валянцін Жданко, слухачы гэтым разам:
– выказваюць меркаваньні пра вайну ў Іраку і пра стаўленьне кіраўніцтва Беларусі да ірацкага крызысу;
– разважаюць пра вынікі будаўніцтва так званай “саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі”;
– распавядаюць пра выпадкі дыскрымінацыі беларускай мовы і робяць прапановы наконт моўнага адраджэньня;
– дзеляцца заўвагамі пра некаторыя праграмы Беларускай Свабоды.


Тэксты гэтых ды іншых перадач чытайце на сайце на наступным тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG