Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАЦЬВЕРТАЕ ПАШЫРЭНЬНЕ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПАРКУ “ПРЫПЯЦКІ”


Казімер Яноўскі, Гомель

Тэрыторыі перададзеныя нацыянальнаму парку, нягледзячы на пратэстныя лісты з трыма тысячамі подпісаў жыхароў раёну да Аляксандра Лукашэнкі, старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу спадара Вайтовіча, іншых высокіх асобаў.

Не ўзялі пад увагу пратэст райвыканкам і наваабраныя дэпутаты райсавету. Больш за гое, перад пачаткам сэсіі з залі паседжаньня выдаленыя былі каля паўсотні выбарцаў з Турава, Людзяневічаў, Вільчы, якія прыехалі абараняць тэрыторыі.

Большасьць дэпутатаў цалкам задаволілі патрабаваньне кіраўніцтва справаў прэзыдэнта — рэальнага гаспадара нацыянальнага парку. Супраць быў толькі дэпутат Пятро Кушнір. Яшчэ трое ўстрымаліся ад галасаваньня.

Цяперашняе пашырэньне межаў парку — чацьвертае па ліку пасьля таго, як тут стала гаспадарыць управа кіраўніка дзяржавы. З колішніх 62 гектараў сапраўды ўнікальнага прыроднага запаведніка, нацыянальны парк пашырыўся да 235 тысяч гектараў.

Тут створана на валютныя крэдыты гомельскіх аддзяленьняў “Беларусбанку” і “Беларускага банку разьвіцьця” экспэрымэнтальная гаспадарка “Ляскавічы”. Яна пілуе запаведныя дубровы і сасоньнікі на выраб і продаж за мяжу паркету, розных піламатэрыялаў.

На тэрыторыі нацыянальнага парку пабудаваныя 46 паляўнічых вышак, разьмешчаны тры адмысловыя базы: кемпінг у Хлюпінскай Будзе, Чарацянка і дом паляўнічага ў Ляскавічах. Сюды прыяжджаюць на паляваньне багатыя замежнікі. Тут, дарэчы, разьмешчаная і летняя рэзыдэнцыя Аляксандра Лукашэнкі.

Для чаго ж спатрэбіліся адбіраць нацыянальнаму парку новыя тысячы гектараў, прычым пераважна поймавых палеткаў, якія арандавала да 2012 году Жыткавіцкая паляўнічая гаспадарка Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў? Дырэктар гаспадаркі Сяргей Межаеўскі лічыць, што парк зьбіраецца зарабляць валюту і на паляваньні качак, бекасаў, на лоўлі рыбы.

(Межаеўскі: ) “Мясцовыя жыхары за тую плату, якую яны зьбіраюцца выстаўляць, 20 тысяч рублёў за адно паляваньне і 18 — за рыбную лоўлю, ня здольныя набываць пуцёўкі. Багатыя і замежнікі могуць заплаціць. Па-другое, тое, што яны там вырабляюць, навошта каб бачылі мясцовыя людзі. Іхныя рыбалкі, паляваньні. Вось і ўсё. Вось і ўся справа!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG