Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МОЦ СЫМБАЛЮ


Аляксей Дзiкавiцкi, Варшава

У артыкуле “Моц сімвалу” ў пацьверджаньне сваёй тэзы Аляксандар Максімюк зьвяртае ўвагу на тое, што пасьля 25 сакавіка мінула ўжо больш як два тыдні, а, прыкладам, тыднёвік “Ніва” дагэтуль працягвае пісаць пра сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды 85-х угодкаў абвяшчэньня БНР, што адбываліся у Польшчы.

У час, калі ў суседняй Беларусі і ў прыватнасьці ў блізкай да Беластоку Горадні людзей арыштоўваюць толькі за тое, што яны выступаюць з прамовамі пра гісторыю БНР ці бяруць удзел у мірных шэсьцях, у Польшчы Дзень Волі сьвяткуецца ў школьных і ўнівэрсытэцкіх залях.

Прыкладам, у беларускім ліцэі ў Бельску-Падляскім мерапрыемствы рознага характару працягваліся тры дні. З нагоды сьвяткаваньня ліцэісты прэзэнтавалі ў сваёй школе беларускую традыцыю, сустрэліся з гарадзенскім акторам і бардам Віктарам Шалкевічам ды прафэсарамі зь Беластоцкага ўнівэрсытэту.

Шэраг мерапрыемстваў былі наладжаныя таксама ў Варшаве і Гданьску. І невялікая дэталь: значная частка аўдыторыі на традыцыйных беларускіх чытаньнях у Варшаўскім унівэрсітэце, адзначае спадар Максімюк, – гэта студэнты беларускай філялёгіі – аддзяленьня, на якое з кожным годам паступае ўсё больш палякаў.

Аляксандар Максімюк быў адным з тых, хто распачаў адкрытае сьвяткаваньне 25 Сакавіка ў Польшчы ў сярэдзіне 1980-х. Ад тых часоў Дзень Волі ў Польшчы адзначаецца штогод, прычым у апошнія гады цікаўнасьць да гэтай вялікай даты падвышаецца.

На думку спадара Максімюка, гэта пэўным чынам зьвязанае з сытуацыяй у самой Беларусі – чым больш сьвяткаваньне 25 сакавіка перасьледуецца беларускімі ўладамі, тым больш шырока і адкрыта гэтае сьвята адзначаецца ў беларускім замежжы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG