Нагадаем, што ў шпіталі Васіль Уладзімеравіч знаходзіўся два тыдні. Тут яго штодня наведвалі жонка Ірына Міхайлаўна, знаёмыя, ён штодня атрымліваў інфармацыю пра падзеі ў сьвеце і ў Беларусі, у тым ліку і зь перадачаў радыё “Свабода”, якія ён слухае рэгулярна.
Вось што сказаў Васіль Ўладзімеравіч у першыя гадзіны пасьля выпіскі:
(Быкаў: ) “Чэскі шпіталь, у якім я быў – гэта па сучасных мерках “палац здароўя”, але якім бы ён ня быў цудоўным – на волі лепш”.
Пасьляапэрацыйную рэабілітацыю Васіль Быкаў будзе праходзіць амбулаторна. Выглядае, заплянаваная раней паездка ў Менск адкладаецца, хаця Васіль Уладзімеравіч пацьвердзіў, што наведае Беларусь пры першай магчымасьці.