Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА НАВЕДАЎ БАРАНАВІЦКІ АВІЯРАМОНТНЫ ЗАВОД


Алесь Горбач, Баранавічы

558-ы Баранавіцкі авіярамонтны завод — прадпрыемства вайсковага падпарадкаваньня. Да распаду Савецкага Саюзу ён быў адным з найбольш буйных у краіне прадпрыемстваў такога тыпу. Тут рамантаваліся самалёты Ту-17 і Ту-22. За апошнія дзесяць гадоў заводу давялося зьведаць шмат: і масавыя скарачэньні працаўнікоў ды згортваньне вытворчасьці, і эканамічныя ўздымы.

Усё залежыць ад наяўнасьці заказаў, а іх апошнім часам бракуе. Калі яшчэ год таму прадпрыемства давала львіную долю прыбытку ў баранавіцкі гарадзкі бюджэт, то сёньня і тут запазычанасьці сталі звычайнай зьявай. Сярэдні заробак застаўся на ўзроўні студзеня мінулага году і не перавышае 100 даляраў.

Штопраўда, дзякуючы сёньняшняму візыту Аляксандра Лукашэнкі некалькі тыдняў працаўнікі Баранавіцкага авіярамонтнага заводу былі бесьперапынна занятыя працай — парадкавалі тэрыторыю, фарбавалі, прыбіралі, старанна рыхтаваліся да прыезду кіраўніка дзяржавы. За двайную аплату людзі ахвотна выходзілі працаваць у выходныя дні.

Візыт Лукашэнкі дазволілі асьвятляць толькі дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі. Пра што была размова падчас сустрэчаў і адмысловай нарады, невядома. Нават старшыні прафсаюзнага камітэту Мікалаю Чыжыкаву, які знаходзіцца ў апазыцыі да адміністрацыі прадпрыемства, было забаронена пад пагрозай прымяненьня зброі выходзіць са свайго працоўнага кабінэту, пакуль Лукашэнка не пакіне прадпрыемства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG