Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМЭРЫКАНСКІ САМАЛЁТ АТАКАВАЎ КАЛЁНУ КУРДЗКІХ ПАЎСТАНЦАЎ

Гутарыў Юры Дракахруст

(Шорэш: ) “Учора ўдзень амэрыканскі бамбавоз нанёс удар па калёне курдзкіх байцоў, якія рушылі на перадавую. На ускрайку дарогі стаяў падбіты ірацкі танк. Некаторыя курдзкія салдаты выйшлі з машынаў і падышлі да яго. Тут прыляцеў амэрыканскі самалёт і памылкова збамбаваў іх. Сярод параненых быў Ваех Барзані, кіраўнік курдзкіх адмысловых сілаў і брат лідэра Курдзкай дэмакратычнай партыі Масуда Барзані. Паранены быў таксама і сын Барзані. Былі параненыя некалькі журналістаў Бі-Бі-Сі. Адзін з загіблых – перакладчык Бі-Бі-Сі”.

(Дракахруст: ) “Сп. Шорэш, як кіраўніцтва курдзкага супраціву рэагавала на інцыдэнт?”

(Шорэш: ) “Учора прадстаўнік Курдзкай дэмакратычнай партыі заявіў, што гэты інцыдэнт не паўплывае на супрацоўніцтва паміж партыяй і амэрыканскімі войскамі. Ён падкрэсьліў, што мэта гэтага супрацоўніцтва – пабудова дэмакратычнага і фэдэратыўнага Іраку, што ўчорашні інцыдэнт не закранае сутнасьць гэтага супрацоўніцтва і што бакі правядуць дасьледаваньне гэтай памылкі”.

(Дракахруст: ) “Сп-р Шораш , а ці выклікаў гэты удар абурэньне сярод шэраговых курдскіх байцоў?”

(Шорэш: ) “Сярод тых, хто быў у калёне, зразумела ж, так. Я пачуў ад іх шмат чаго. Аднак на перадавой погляд на гэта крыху іншы. Курдзкія байцы там гавораць, што будуць яшчэ больш зацята змагацца з ірацкімі злучэньнямі”.
XS
SM
MD
LG