Законапраект робіць больш жорсткімі патрабаваньні да правядзеньня масавых мерапрыемстваў і ўзмацняе адказнасьць арганізатараў. У прыватнасьці, ён дапускае магчымасьць закрыцьця палітычных партый за аднаразовае грубае парушэньне заканадаўства.
Сёньня дэпутаты абмеркавалі і альтэрнатыўны варыянт зьмяненьняў у Закон аб масавых акцыях, прапанаваны дэпутатам Валерам Фраловым. У адрозьненьне ад законапраекту, прапанаванага Лукашэнкам, Фралоў прапанаваў зьмяніць дазвольны прынцып масавых мерапрыемстваў на паведамляльны.
У выніку за прыняцьце прэзыдэнцкага законапраекту і адхіленьне альтэрнатыўнага варыянту прагаласавалі 73 дэпутаты, супраць – 5.