Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3-Я ПЯХОТНАЯ ДЫВІЗЫЯ ЗША ВЯДЗЕ БОЙ ЗА БАГДАЦКІ АЭРАПОРТ ІМЯ САДАМА ХУСЭЙНА


Рон Сынавіц, Ірак

Гэта быў напружаны дзень, асабліва раніца. Раніцаю мы чулі моцны гарматны агонь і агонь са стралковай зброі. Было шмат выбухаў, бо амэрыканскія сапёры падрывалі сховішчы баепрыпасаў. Зараз агонь сьціхае, тэрыторыя вызваленая амэрыканскімі салдатамі. Бой за аэрапорт ішоў увесь дзень. Аэрапорт вельмі вялікі. Амэрыканскія войскі акружылі аэрапорт, але давялося прыкласьці шмат намаганьняў, каб падавіць супраціў ірацкіх войскаў, якія вялі агонь на працягу дня.

Нядаўна мы атрымалі паведамленьне, што іракцы перайшлі ў контратаку. Сапраўды, ёсьць часткі рэспубліканскай гвардыі, якія абараняюць шашу ад аэрапорту да Багдаду. Сілы Хусэйна робяць моцны супраціў ў аэрапорце, бо ён мае ня толькі стратэгічнае, але і сымбалічнае значэньне.

Зараз найбліжэйшы аэрадром, які выкарыстоўваецца амэрыканскімі сілымі, знаходзіцца далёка на поўдні, каля Насырыі. Аэрапорт каля Багдаду меў бы выключнае стратэгічнае значэньне. Мы маглі б перакідваць абсталяваньне і дадатковыя злучэньні амаль на самую перадавую.

З заяваў як ірацкіх урадоўцаў, гэтак і амэрыканскіх вайскоўцаў вынікае, што наступным крокам стане акружэньне Багдаду. У хуткім часе, я мяркую, акружэньне адбудзецца. Ці ўвойдуць амэрыканскія войскі ў Багдад – гэта пытаньне. Я хачу прыгадаць заяву генэрала Буфарда Блаўта, які напачатку вайны сказаў, што нашая мэта – стварыць умовы для зьмены рэжыму. Амэрыканскія войскі ня столькі імкнуцца скінуць рэжым самастойна, колькі стварыць умовы для народнага паўстаньня ці палацавага перавороту ўнутры партыі БААС, на якую абапіраецца рэжым.

З самага пачатку вайны амэрыканскія салдаты былі абавязаныя ўвесь час насіць супрацьхімічны рыштунак. Зараз амэрыканскія войскі знаходзяцца за так званаю чырвонай лініяй вакол Багдаду, у межах дасягальнасьці гарматаў, якія могуць абстрэльваць іх хімічнымі баепрыпасамі; тым ня менш, менавіта зараз амэрыканскія войскі, што вядуць баі на ўскраінах Багдаду, атрымалі загад не надзяваць супрацьхімічны рыштунак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG