Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЫН УЛЬЯНАВА-ЛЕНІНА ПАХАВАНЫ Ў ЛІТВЕ


Тацяна Поклад, Літва

У Марыямпале (Сувалькія, Літва) пахаваны савецкі палкоўнік Андрэй Арманд, які загінуў тут ў часе другой сусьветнай вайны.

Існуюць сьведчаньні гісторыкаў, што Андрэй Арманд – сын Інэсы Арманд і У. Ульянава-Леніна, які нарадзіўся у 1903 г. у Парыжы, калі І. Арманд мела найбліжэйшыя стасункі з У. Ульянавым-Ленінам.

Пасол Расеі ў Літве Юры Зубакоў учора афіцыйна ўшанаваў магілу А. Арманда як магілу савецкага вайскоўца і загадаў супрацоўнікам зрабіць неабходныя захады дзеля пацьверджаньня доказаў яго паходжаньня.

Літоўскія мэдыі зазначылі, што пасол Расеі ў Літве яшчэ раз выкарыстаў нагоду падкрэсьліць клопат Расеі пра савецкіх вайскоўцаў – і пра жывых, і пра іх магілы. Пасол паведаміў, што Расея штогод вылучае на пэнсіі савецкім вайскоўцам у Літве 1 млн. 800 тыс. даляраў (вайскоўцы атрымоўваюць да 500 даляраў у месяц). Што да магілаў, то толькі летась на аднаўленьне савецкіх вайсковых могілкаў у Марыямпале Расея вылучыла каля 30 тыс. даляраў, і сёлета, як паведаміў пасол Расеі, працы па ўпрыгожваньню могілкаў будуць працягвацца. Тым часам, калі мясцовы праваслаўны кляштар папрасіў Расею аб дапамозе, пасол Расеі адразу адмовіў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG