Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАНГРЭС ЗША ЗНОЎ БУДЗЕ РАЗГЛЯДАЦЬ ЗАКОНАПРАЕКТ “АКТ АБ ДЭМАКРАТЫІ Ў БЕЛАРУСІ”

Аляксандар Лукашук, Прага

Нагадаю, законапраект прадугледжвае сур’ёзныя палітычныя, эканамічныя і фінансавыя санкцыі супраць беларускага рэжыму і асабіста Аляксандра Лукашэнкі, а таксама дапамогу разьвіцьцю дэмакратыі ў Беларусі. Упершыню ён быў прадстаўлены ў 2001 годзе і быў зноў унесены на парадак дня Палаты прадстаўнікоў 25 сакавіка. Падчас сустрэчы ў Вене на сэсіі ПА АБСЭ некалькі тыдняў таму я пытаўся кангрэсмэна Сьміта пра лёс заканапректа, і вось што ён тады адказаў:

(Сьміт: ) “Я зноў прадставіў гэты законапраект і якраз зараз шукаю новых спонсараў. Ідэя акту – дапамагчы грамадзянскай супольнасьці, апазыцыі, СМІ, каб у Беларусі зьявілася рэальная магчымасьць для выказваньня супрацьлеглай думкі. Наш законапраект пакліканы паспрыяць гэтаму праз гранты і іншую дапамогу”.

У ліку амэрыканскіх заканадаўцаў, якія ўжо выказаліся у падтрымку законапраекту – вядомыя сэнатары Бэн Кэмпбэл, Джон Мак-Кэйн, Джозэф Байдэн. Сэнатар Кэмпбэл раней выступаў у справе паставак зброі зь Беларусі і іншых месцаў Іраку і іншым краінам-ізгоям – дэманстратыўная падтрымка рэжыму Хусэйна афіцыйным Менскам не засталася незаўважанай на капіталійскім узгорку і цяпер.


З абноўленым тэкстам законапраекту “Акт аб Дэмакратыі ў Беларусі” можна пазнаёміцца тут. У вечаровай праграме а 22-й гадзіне паводле менскага часу чакаецца рэпартаж карэспандэнта Радыё Свабода з Вашынгтону з падрабязнасьцямі.
XS
SM
MD
LG