На пытаньне, наколькі ў іхных прапановах будзе ўлічаны дасланы 12 сакавіка дэпутатам тэкст прапановаў ТБМ, спадар Катляроў сказаў, што прыкладна напалову. Акрамя таго, ён наважаны ўключыць у тэкст зьменаў закону і некаторыя свае прапазыцыі. Якія канкрэтна, ён не ўдакладніў.
Што ж тычна тэбээмаўскіх прапановаў, то старшыня камісіі лічыць непрымальным патрабаваньне заканадаўча гарантаваць навучаньне на роднай мове ў малакамплектных клясах. На ягоную думку, гэта эканамічна неабгрунтавана. А вось увядзеньне нормы пра абавязковае валоданьне чыноўнікамі дзяржаўнае беларускае мовы спадар Катляроў падтрымлівае.