Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЬВЯТЛАНА ЗАВАДЗКАЯ ЗЬБІРАЕЦЦА ЗЬВЯРТАЦЦА Ў КАНСТЫТУЦЫЙНЫ СУД

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Спачатку адмову атрымала маці зьніклага журналіста Вольга Завадзкая, цяпер і ягоная жонка Сьвятлана. Маці падала на пракуратуру ў суд, але яе заяву да разгляду не прынялі, і таму Сьвятлана Завадзкая лічыць бессэнсоўным паўтараць гэткі ж шлях. Яна мяркуе, што менавіта Канстытуцыйны суд павінен разабрацца і сказаць канчаткова, ці маюць права пацярпелыя знаёміцца з матэрыяламі справы, якія непасрэдна тычацца іх інтарэсаў. "Канстытуцыя і Крымінальна-працэсуальны кодэкс даюць нам такія правы, але пракуратура іх парушае. Вось хай Канстытуцыйны суд і скажа сваё слова", – лічыць Сьвятлана Завадзкая.

Жонка зьніклага апэратара ОРТ заўважае, што ёй вядомая практыка Канстытуцыйнага суду не разглядаць заявы грамадзянаў, але ў гэтым правіле бывалі і выняткі. "Калі ішла барацьба з папярэднім кіраўніцтвам Фэдэрацыі прафсаюзаў, Канстытуцыйны суд прыняў да разгляду заявы пэўных сябраў прафсаюзу і адмяніў абавязковасьць пералічэньня складак. Чаму б канстытуцыйным судзьдзям не разгледзець і наш прыватны выпадак?" – кажа Сьвятлана Завадзкая.
XS
SM
MD
LG