Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ЧЭСКАЙ МЭДСЯСТРОЙ ВАСІЛЬ БЫКАЎ РАЗМАЎЛЯЕ ПРА ЛІТАРАТУРУ ПА-НЯМЕЦКУ


Ул. інф.

(Лукашук: ) “Сёньня Васіль Быкаў ня толькі пачуваецца значна лепш, але ўжо і пачаў чытаць. Калі я яго адведваў, заўважыў, што каля яго ложка ўжо шмат газэтаў і кнігі, якія яму перадалі ўчора. Газэты ня самыя сьвежыя, што зразумела: Васіль Быкаў з асаблівым задавальненьнем чытае старыя газэты, ён лічыць, што ў іх ёсьць пэўны шарм. Васіль Уладзімеравіч расказаў, што ў дзяцінстве ў іх хаце не было шпалераў, дык сьцены абклейвалі газэтамі, якія яны выпісвалі – раёнкай і “Піянэрам Беларусі”. Я спытаўся: “А калі быў партрэт Сталіна, ці можна было дагары нагамі наклеіць?” “Не, ні ў якім разе!” Ну вось зараз ён газэты чытае. І вядзе размовы пра літаратуру. У яго пачаўся працэс рэабілітацыі, ён пачаў хадзіць, і мусіць кожны дзень рабіць ужо больш-менш працяглыя – пару сотняў мэтраў – прагулкі разам з мэдсястрой, якая не гаворыць ні па-беларуску, ні па-расейску, але яна гаворыць па-нямецку. Пачувае сябе Васіль Быкаў няблага і зьбіраецца слухаць нашую праграму, так што, я спадзяюся, што вось тое, пра што мы гаворым, ён зможа пачуць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG