Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АРАБСКАЯ, ЭЎРАПЕЙСКАЯ Й АМЭРЫКАНСКАЯ ПРЭСА ПРА ВАЙНУ Ў ІРАКУ


Аляксей Знаткевiч, Прага

Адносiны памiж Францыяй i Вялiкай Брытанiяй пагоршылiся надалей пасьля акту вандалiзму на могiлках у паўночнай Францыi. На пахаваньнях амэрыканскiх i брытанскiх вайскоўцаў, якiя загiнулi падчас другой усясьветнай вайны, невядомыя напiсалi зьневажальныя лёзунгi, кшталту “Хай пераможа Садам i пралье вашую кроў”. Францускiя палiтыкi, у тым лiку прэзыдэнт Жак Шырак, выступiлi з асуджэньнем вандалiзму.

Тым часам апытаньне, якое правёў штодзёньнiк “Times” паказвае, што больш за палову брытанцаў болей ня лiчаць Францыю блiзкiм саюзьнiкам з-за францускай пазыцыi ў пытаньнi Іраку.

Амэрыканская газэта “International Herald Tribune”, аднак, пiша, што зьявiлiся першыя прызнакi зьменаў у грамадзскай думцы Францыi. Паводле газэты, француская прэса ўпершыню пачала крыху ставiць пад сумнеў антыамэрыканскую рыторыку, а таксама крытыкаваць антываенныя дэманстрацыi за праявы антысэмiтызму.

Брытанская газэта “Independent” пiша, што правяла ўласнае расьсьледаваньне выбуху на рынку ў Багдадзе на мiнулым тыднi, ад якога загiнулi прынамсi 62 iракцы. Паводле рэпарцёра газэты ў Багдадзе, на месцы выбуху былi знойдзеныя рэшткi ракеты амэрыканскай вытворчасьцi. Прадстаўнiкi войскаў ЗША казалi, што ня могуць дакладна сказаць аб прычынах выбуху, пакуль не правядуць уласнае расьсьледаваньне. Паводле iх, выбух мог быць выклiканы не памылкай падчас бамбаваньняў Багдаду, але састарэлай ракетай iрацкiх супрацьпаветраных сiлаў.

Амэрыканская газэта “Boston Globe” пiша, што iрацкiя ваенныя фармаваньнi фэдаiнаў могуць быць небясьпечныя для войскаў каалiцыi нават па сканчэньнi асноўных баявых дзеяньняў. Гэты фармаваньнi, асабiста адданыя Садаму Хусэйну, могуць яшчэ доўгi час весьцi партызанскую вайну, кажуць прастаўнiкi амэрыканскай разьведкi. Паводле “Boston Globe”, раней амэрыканскае камандаваньне разьлiчвала, што фэдаiны скончаць змаганьне, як толькi рэжым у Багдадзе будзе зьменены, але цяпер iх разглядаюць як доўгатэрмiновую пагрозу.

Сырыйская газэта “Аль-Баас” у рэдакцыйным артыкуле вiнавацiць Злучаныя Штаты ў плянах зьмянiць палiтычны рэжым ня толькi ў Іраку, але i ў iншых краiнах рэгiёну. У прыватнасьцi, газэта пiша, што ЗША спрабуюць сапсаваць адносiны памiж Сырыяй i Лiбанам i беспадстаўна вiнавацяць Сырыю ў падтрымцы рэжыму Садама Хусэйна. Паводле “Аль-Баас”, палiтыку ЗША вызначаюць iзраiльскiя групоўкi ўплыву.

Ярданская газэта “Аль-Рэй” цытуе ярданскага мiнiстра Мухамада аль-Адвана, якi адвяргае абвiнавачваньнi ў парушэньнi Ярданiяй санкцыяў ААН. Агенцыя Reuters паведамiла, што брытанскiя войскi знайшлi ў паўдзённым Іраку склад зброi, дзе на многiх скрынках былi надпiсы “Ярданскiя ўзброеныя сiлы”. Аль-Адван заявiў, што калi гэта праўда, то гэта магла быць толькi старая зброя, якая патрапiла ў Ірак да 1990 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG