Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАЛЕРЫ ЛЕВАНЕЎСКІ ПАПОЎНІЎ СЬПІС ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ СПЭЦПРЫЁМНІКА-РАЗЬМЕРКАВАЛЬНІКА НА АКРЭСЬЦІНА Ў МЕНСКУ


Любоў Лунёва, Менск

У судзе Валеры Леванеўскі заявіў хадайніцтва, каб яго абараняў знаёмы гарадзенскі адвакат. У сувязі з гэтым судзьдзя Руслан Казадаеў перанёс разгляд справы на 2 красавіка. Ён пастанавіў да суду ўтрымліваць Леванеўскага за кратамі спэцпрыёмніка.

Валеры Леванеўскі ў судовай залі паведаміў Радыё Свабода:

(Леванеўскі: ) “Дзеяньні судзьдзі я лічу незаконнымі. Ён ня меў права прэвэнтыўна арыштоўваць мяне. Гэтая ізаляцыя пазбаўляе мяне права атрымліваць юрыдычную кансультацыю. Адваката я ўбачу толькі заўтра. Я буду абскарджваць дзеяньні судзьдзі як незаконныя. На маю думку, судзьдзя перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы. Ягоныя дзеяньні я ацэньваю як стварэньне перашкодаў для аказаньня мне прававой дапамогі”.

Пастанова судзьдзі стала нечаканасьцю для Валерыя Леванеўскага. У будынку суду застаўся ягоны непаўнагадовы сын Уладзя, які разам з бацькам прыехаў у Менск з Горадні.

(Уладзімер: ) “Мяне затрымалі разам з татам. Пратрымалі ў дзяжурнай частцы РУУС амаль дзьве гадзіны. Я зьдзіўлены. За што нас затрымалі супрацоўнікі міліцыі? Мы што — бандыты, альбо злачынцы якія-небудзь? Міліцыянты замест каб лавіць злачынцаў затрымліваюць звычайных людзей, якія ні ў чым не вінаватыя”.

Суд над Валерыем Леванеўскім пачнецца 2 красавіка а 12-й гадзіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG