Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЬ ЗАСТАЕЦЦА СЯРОД НАЙГОРШЫХ КРАІНАЎ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ


Віталь Тарас, Прага

У прыватнасьці, у дакладзе гаворыцца аб выпадках забойства журналістаў, якія пісалі аб карупцыі й злачыннасьці ў Калюмбіі, Расеі і ў Пакістане. Адзначаецца таксама агрэсіўная палітыка Крамля што да свабоды слова ў сувязі з чачэнскай тэмай і захопам закладнікаў у Маскве летась у кастрычніку. Аднак, найгоршая сытуацыя са свабодай слова на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу назіралася, паводле CPJ, у Беларусі і Туркмэністане. У траўні мінулага году гэтая арганізацыя занесла Беларусь у сьпіс 10 краінаў сьвету, дзе сытуацыя са свабодай слова ў сьвеце найгоршая.

Вось што сказаў у інтэрвію Радыё Свабода каардынатар Камітэту абароны журналістаў у Эўропе і Цэнтральнай Азіі Алекс Лупіс:

“Туркмэністан застаецца жахлівым месцам для журналістаў. Мы ня маем аніякіх зьвестак пра існаваньне там незалежнай журналістыкі. Беларусь, зразумела, таксама застаецца жахлівым месцам. Некалькі журналістаў там былі зьняволеныя летась у сувязі з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі”.

Нагадаем, што размова тут ідзе пра пакараньне журналістаў гарадзенскай “Пагоні” Паўла Мажэйку і Міколы Маркевіча, а таксама галоўнага рэдактара газэты “Рабочий” Віктара Івашкевіча, прысуджаных да розных тэрмінаў абмежаваньня волі. Камітэт абароны журналістаў у сваім дакладзе зьвяртае таксама ўвагу на судовы працэс над групай былых спэцназаўцаў, абвінавачаных, сярод іншага ў выкраданьні і забойстве тэлеапэратара Зьмітра Завадскага. Хаця эпізод са зьнікненьнем Завадскага застаўся нераскрытым, далейшае расьсьледаваньне гэтага эпізоду было прыпыненае, нягледзячы на пратэсты ягоных сваякоў. Цалкам даклад Камітэту абароны журналістаў можна прачытаць на сайце www.cpj.org.
XS
SM
MD
LG