Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АРГАНІЗАТАРЫ МАРШУ “ЗА ЛЕПШАЕ ЖЫЦЬЦЁ!” БАРОНЯЦЬ АРЫШТАВАНЫХ СЯБРОЎ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Падчас прэсавай канфэрэнцыі спадары Саньнікаў, Гразнова, Бандарэнка й Малахаў падзякавалі ўсім, хто падтрымліваў іх у часе нядаўняга 15-сутачнага арышту. Арганізатары маршу “За лепшае жыцьцё!” патрабуць неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў, спыненьня рэпрэсіяў супраць апазыцыі, а таксама нагадваюць супрацоўнікам сілавых структураў аб адказнасьці за парушэньне Канстытуцыі й абмежаваньне правоў грамадзянаў.

Спадар Саньнікаў і ягоныя сябры будуць патрабаваць, каб АБСЭ ды іншыя міжнародныя структуры зьвярнулі ўвагу на ўмовы ўтрыманьня ў беларускіх турмах, а дзеяньні АМОНу і судзьдзяў супраць дэманстрантаў прызналі злачыннымі.
XS
SM
MD
LG