У памяшканьні Таварыства беларускай мовы, дзе месьціцца рэдакцыя газэты, такое здарылася ўпершыню. Прычым злодзеяў не зацікавілі іншыя, больш каштоўныя рэчы. Але міліцыя не пагаджаецца з тым, што гэта быў мэтанакіраваны крадзеж. Кажа сузаснавальніца выданьня, намесьніца кіраўніка ТБМ Алена Анісім:
(Анісім: ) “Я не пасьпела раскрыць рот, як міліцыянты пачалі казаць, што ніякай палітыкі тут няма, што ваш офіс нам так шмат клопатаў робіць, што будзем размаўляць, каб яго зачыніць. Бо ў гэтым раёне гэткім чынам рабавалі рэдакцыю “Крыніцы” й “ЛіМу”.
Падобныя напады цярпелі рэдакцыі газэтаў “Згода” і “Дзень”, офісы праваабарончага Цэнтру “Вясна” і Беларускага саюзу прадпрымальнікаў, БГК, грамадзкіх арганізацыяў “Зубр” і ЗБС ды шэраг іншых. Сябры Асамблеі няўрадавых арганізацыяў правялі маніторынг падобных выпадкаў і прыйшлі да высновы, што найчасьцей злачынствы адбываюцца падчас буйных грамадзка-палітычных падзеяў, а скрадаюцца выключна носьбіты інфармацыі. Гаворыць юрыст Асамблеі Юрась Чаўсаў:
(Чаўсаў: ) “Рабаўнікоў носьбіты інфармацыі не цікавяць, яны цікавяць тых, хто стаіць за імі. Я не хацеў бы сказаць, што гэта наводка міліцыянтаў, але чамусьці рабаўнікі разумеюць, што няўрадавая арганізацыя — гэта ня тая справа, калі злачынства будзе расьсьледавацца, як мае быць”.
Рэдакцыйны калектыў “Новага часу” цяпер працуе над аднаўленьнем скрадзенага нумару газэты, каб выпусьціць яго да канца гэтага тыдня.