А 18-й гадзіне ўдзельнікі сьвяточнай імпрэзы сабраліся ля гатэлю, павіншавалі адзін аднаго з выдатнай падзеяй і з гучным воклічам “Жыве Беларусь!” накіраваліся на вуліцу Берасьцейскую ў памяшканьне аб’яднаньня “Грамадзянскіх ініцыятываў”.
Малая заля “Ініцыятываў” не магла зьмясьціць усіх жадаючых. Выкладчыкі ўніверсытэту імя Францішка Скарыны зрабілі паведамленьні пра ўтварэньне БНР і ўплыў яе на Гомельскі рэгіён.
Мясцовыя барды далі сьвяточны канцэрт з нагоды знакамітай даты ў гісторыі Беларусі.