За зьнішчэньне Аміна Віктар Карпухін быў узнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюзу. У 1991 годзе, калі СССР распаўся, Карпухін з “Альфы” быў звольнены.
У Менск былы камандзір “Альфы” прыехаў на запрашэньне беларускай Асацыяцыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, каб узяць удзел у сьвяткаваньні ўгодкаў гэтай арганізацыі. Паводле крыніцаў, сьвяткаваньне было наладжанае на адпаведным узроўні. У ноч на панядзелак па дарозе дамоў у былога дывэрсанта ня вытрымала сэрца.