Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ ПАБОЛЕЛА


Любоў Лунёва, Менск

Дзевяць чалавек, арыштаваных судом за сьвяткаваньне Дня Волі, толькі ўначы трапілі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік для адбыцьця пакараньня. Гэта лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец, а таксама Зьміцер Філіповіч, Алег Мядзьведзеў, Юры Фабішэўскі, Уладзімер Юхо, Павал Знавец, Дзяніс Дашкевіч, Валянцін Малышка і Мікалай Мяцельскі.

У дзяжурную частку міліцыі позна ўвечары міліцыянты выклікалі хуткую дапамогу для Валянціна Баранава і Паўла Знаўца. Павал Знавец скардзіўся, што кепска сябе адчувае, але мэдыкі не знайшлі падставаў для шпіталізацыі. А Валянціна Баранава завезьлі ў 3-ці клінічны шпіталь з прычыны падвышанага ціску. Там яму зрабілі ўкол і адпусьцілі дахаты, каб лячыўся амбуляторна. Міліцыянты ўзялі зь яго расьпіску, што пазьней ён сам прыйдзе ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік адбываць пакараньне.

Вячаслава Сіўчыка міліцыянты не павезьлі разам з астатнімі арыштаванымі, а пакінулі ў дзяжурнай частцы. Яны патлумачылі ягонай маці, што без пашпарту яго ў разьмеркавальнік ня прымуць. Прывезьці ежу ў міліцыю яны не дазволілі, спаслаўшыся на адсутнасьць спэцыяльных умоваў. Усю ноч і наступную палову дня маці намагалася дабіцца ад міліцыянтаў выкананьня пакараньня, як гэта прадугледжана заканадаўствам.

(Галіна Сіўчык: ) “Мала таго, што мяне не пусьцілі ў будынак суда, мне яшчэ й нядобразычліва адказвалі ў міліцыі. Я не магла зразумець, чаму Славу вылучылі ад усіх астатніх і трымалі асобна. Я хвалююся за стан ягонага здароўя. Мне казалі, што ў яго адабралі лекі й акуляры. Ён ня мог нават па калідоры хадзіць. Мне гэта было вельмі балюча. Я ўсю ноч ня спала, шукала нейкага паратунку. Мяне хвалюе ягоны стан здароўя. Ён паклаў яго ў пастарунках. Гэта ж ужо сорак сутак ён адседжвае за гэты год. Адзінаццаць сутак на Акрэсьціна. вядома за што, невядома — чаму. Гэтае сьвята павінна быць дзяржаўным сьвятам”.

Каардынатар моладзевага руху “Зубр” Цімафей Дранчук прывез у спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік газэты для палітвязьняў. Міліцыянты ўзгадалі, што Цімафей павінен даседзець восем сутак за сьвяткаваньне Дня Волі ў мінулым годзе. Нагадаем, што летась яго арыштаваў суд Цэнтральнага раёну Менску за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці на Дзень Волі. Цімафея са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка забрала хуткая дапамога ў 3-ці клінічны шпіталь з прычыны падвышанага ціску. Яго лячылі два тыдні. Цяпер, за дзьве гадзіны да акцыі, міліцыянты ўзгадалі, што восем сутак арышту ён не адбыў.

Такім чынам, у спэцпрыёмніку палітвязьняў стала болей. Праз два дні адтуль на волю выйдуць Людміла Гразнова, Андрэй Саньнікаў і Зьміцер Бандарэнка — арганізатары маршу “За лепшае жыццё!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG