На працягу доўгага часу Белы Дом адцягваў прадастаўленьне коштаў заканадаўцам, спасылаючыся на тое, што дакладныя лічбы могуць быць вядомыя толькі пасьля першых дзён і тыдняў вайсковых дзеяньняў і будуць залежаць ад абранай вайсковай стратэгіі і інтэнсіўнасьці супраціву. Яшчэ адным аргумэнтам адміністрацыі супроць прадастаўленьня лічбаў у Сэнат было тое, што інфармацыя пра кошт магла б даслаць непажаданы сыгнал пра плянаваную маштабнасьць апэрацыі. Гэта, у сваю чаргу, магло б пашкодзіць дасягненьню дыпляматычнага рашэньня.
Тым часам тры дні таму Сэнат ужо мусіў прагаласаваць за бюджэт на 2004 год, ня маючы лічбаў кошту вайны. У гэтай сытуацыі заканадаўцы вырашылі зьменшыць раней прапанаваны Белым Домам сямісотмільярдны пакет зьніжэньня падаткаў на 100 мільярдаў, каб пакрыць ваенныя кошты.
Белы Дом сьвярджае, што 60 мільярадў з запатрабаванай сумы мусяць пакрыць ваенныя выдаткі і першыя месяцы рэканструкцыі. Рэшта – 20 мільярдаў – пойдуць на замежную дапамогу, захады ўнутранай бясьпекі і гуманітарную дапамогу.