Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІЯ АПАЗЫЦЫЯНЭРЫ ТРАПІЛІ Ў ПАСТАРУНАК ЗА ПУБЛІЧНА ВЫКАЗАНАЕ СТАЎЛЕНЬНЕ ДА ВАЙНЫ Ў ІРАКУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Сёньня ў цэнтры Віцебску было надзвычай людна. Бо бадай ніхто зь віцяблянаў, якія пільна сочаць за выпускамі навінаў ды разьвіцьцём падзеяў у Іраку, не абмінуў сёньня тутэйшых апазыцыянэраў, што выйшлі да “Сіняга дому” з плякатам “Тэрарыст Хусэйн зрабіў закладнікам увесь ірацкі народ”.

Абмеркаваньне мінакамі палітычных падзеяў з удзелам Уладзімера Плешчанкі, Аляксандра Салаўяна ды Барыса Хамайды неўзабаве ператварылася ў невялікі стыхійны мітынг. Прычым інтарэс да замежнага канфлікту хутка вычарпаўся, і ўвага землякоў пераключылася на другі плякат у руках пікетоўцаў, са словамі “Амэрыка, дапамажы й нам пазбавіцца ад дыктатуры Лукашэнкі ды саюзу з крымінальнай Расеяй”.

У выказаных на плякатах меркаваньняў знайшлося нямала і прыхільнікаў, і апанэнтаў. Аднак гарачыя спрэчкі паміж тымі й другімі перарваў нарад АМОНу. Міліцыянты загадалі прысутным разысьціся, а спадарoў Плешчанку, Салаўяна ды Хамайду завезьлі ў пастарунак. Спачатку намесьнік начальніка Чыгуначнага райаддзелу спадар Марзавін пагражаў апазыцыянэрам арыштам без суду ды сьледзтва, аднак абмежаваўся затрыманьнем на тры гадзіны ды складаньнем пратаколу за несанкцыянаванае пікетаваньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG