“Таму, — гаворыцца ў заяве, — цяпер практычна спынілася сувязь паміж беларусамі Віленшчыны і Беларусі”. Гэта нэгатыўна адбіваецца на актыўнасьці тамтэйшае беларускае дыяспары, якая цяпер практычна пазбаўленая мажлівасьці сталых стасункаў з бацькаўшчынай.
Асноўным лейтматывам выступаў удзельнікаў сьвяточнага сходу былі заклікі да прысутных усімі даступнымі спосабамі спрыяць усталяваньню ў Беларусі дэмакратычнага ўраду, які ў сваёй палітыцы будзе кіравацца ідэаламі Беларускае Народнае Рэспублікі.
Ва ўрачыстасьцях у Вільні бралі ўдзел госьці з Каўнасу, Менску, Горадні, Зэльвы, а таксама прадстаўнікі літоўскае палітычнае эліты, сярод якіх быў Вітаўтас Ладсбэргіс. Адмыслова на сьвята ў Вільню прыехаў з Варшавы лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскае партыі БНФ Зянон Пазьняк.