Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНСКІЯ МУСУЛЬМАНЕ ЛАДЗЯЦЬ СУМЕСНЫЯ МАЛІТВЫ


Любоў Лунёва, Менск

У суботу ў Менску некалькі дзясяткаў мусульманаў дзьве гадзіны маліліся за мірных жыхароў Іраку. Усе яны па-рознаму ставяцца да асобы Садама Хусэйна, але кожны зь іх супраць ваеннага рашэньня ірацкага пытаньня.

(Спадар: ) “Я непакоюся за ірацкі народ. Гінуць мірныя жыхары. А дзеля чаго? Мы не жадаем, каб Амэрыка бамбавала наш Ірак. Сытуацыя стане яшчэ больш напружанай. Будуць уцягнутыя ў канфлікт іншыя краіны. Народ не вінаваты. Мы ведаем, што амэрыканцы не перамогуць. Які б ні быў Садам Хусэйн, але ірацкі народ ня пойдзе на тое, каб яго аддаць амэрыканцам і, каб потым недзе яго там судзілі. У іх ня тая мэнтальнасьць. Самі яны яшчэ маглі б нешта зрабіць зь ім, а аддаць яго іншаземцу — гэта абраза для араба”.

У Менску жывуць некалькі дзясяткаў туркаў. Яны таксама пільна сочаць за падзеямі, якія адбываюцца ў суседняй краіне.

(Турак: ) “Вайна з Амэрыкай хутка скончыцца. Пытаньне: “Што будзе потым?” Ці заўтра Амэрыка ня будзе бамбаваць яшчэ якую-небудзь краіну на Блізкім Усходзе? Ня трэба дэманстраваць сваю сілу слабым краінам. Мы, канечне, непакоімся, бо ня ведаем, чаго нам чакаць”.

(Іншы: ) “Я не палітык, а просты грамадзянін Турцыі й вельмі непакоюся, бо Ірак наш сусед. А, як кажуць, калі ў суседа нешта гарыць, то гэта й мяне тычыцца. У нас нармалёвыя адносіны з Іракам. Мы не жадаем вайны. Турцыя ўваходзіць у НАТО, таму дала паветраны калідор. Але простыя людзі насамрэч баяцца наступстваў гэтага”.

Іракцы паведамілі, што пакуль будзе працягвацца вайна ў Іраку, яны будуць зьбірацца зь іншымі мусульманамі ў Менску для сумеснай малітвы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG