Раніцай у мясцовай школе яны распаўсюдзілі віншавальныя паштоўкі з выявамі “Пагоні” і бел-чырвона-белым сьцягам. Падчас перапынку навучэнцы знайшлі іх расстаўленымі на падваконьнях калідораў, ахвотна іх разьбіралі й дарылі настаўнікам.
Перапалоханая адміністрацыя выклікала на пошукі распаўсюднікаў паштовак мясцовых міліцыянтаў. Прыбылі таксама супрацоўнікі раённага аддзелу КГБ, якія праводзілі допыты школьнікаў аж да заканчэньня заняткаў.
Сябры БНФ намерваюцца таксама распаўсюдзіць у горадзе ўлёткі, вывесіць бел-чырвона-белыя сьцягі, а таксама ўвечары 25 сакавіка на гарадзкім пляцы запаліць 85 сьвечак.