Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМЭРЫКАНЦЫ ЎБАЧЫЛІ Ў ІРАКУ ШМАТ МУЛЯЖОЎ ТАНКАЎ І БЭТЭЭРАЎ


Рон Сінавіц, паўднёвы Ірак

Цяпер я ў Трэцяй пяхотнай дывізіі, мы зараз у паўднёвым Іраку, і мы прасоўваемся далей. Мы рухаемся разам з тэхнікай пачынаючы ад заходу сонца. Артылерыя і танкі правялі трэніровачныя стрэльбы, каб пераканацца ў працы сыстэмаў навядзеньня ў чаканьні магчымых сутычак з праціўнікам, пазьней сёньня альбо у бліжэйшыя дні.

Адзіная апэрацыя, якую дагэтуль правяла дывізія – гэта пераход дэмілітарызаванай зоны, што падзяляе Кувэйт і Ірак. Войскі кааліцыі правялі магутны артылерыйскі абстрэл учора ўвечары, а таксама выпусьцілі шэраг ракетаў для ачысткі памежнай тэрыторыі. Мы працягваем рухацца, і на сваім шляху сустракаем бедуінскіх пастухоў. Яны зычліва вітаюць нас словамі “інсала” і “салям алейкум”. Аднак некаторыя з амэрыканскіх вайскоўцаў асьцерагаюцца, што некаторыя зь бедуінаў могуць мець мабільныя тэлефоны і па іх інфармаваць рэжым Садама пра прасоўваньне нашай дывізіі.

Дагэтуль дывізія ня мела аніякага прамога кантакту з войскамі праціўніка, пакуль я бачыў толькі бедуінаў. Многія зь іх паводзяць сябе паводле інструкцыяў, у якіх сказана заставацца ўнутры сваіх дамоў, стаяць унутры сваіх намётаў, трымаць рукі ўнізе, ня трэсьці рукамі, не махаць імі, не трымаць на сабе аніякай зброі. Аднак мы бачылі і жанчынаў і мужчынаў, якія размахваюць рукамі, вітаючы амэрыканскія войскі.

Мы бачылі шмат фальшывых мішэняў, зробленых з дрэва муляжоў танкаў і бэтээраў, якія былі абстраляныя амэрыканскімі войскамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG