Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІК НЯ ВЕРЫЦЬ, ШТО БЕЛАРУСЬ МОЖА БЫЦЬ НАСТУПНАЙ ПАСЬЛЯ ІРАКУ


Ул. інф.

Аўстрыйскае выданьне “Salzburger Nachrichten” і некаторыя іншыя нямецкамоўныя выданьні паведамілі пра магчымае ўварваньне амэрыканскіх вайскоўцаў у Беларусь пасьля пасьпяховага вырашэньня ірацкага канфлікту. Спадар Вік у інтэрвію Свабодзе заявіў, што лічыць гэтыя заявы “болей чым неабгрунтаванымі”.

(Вік: ) “Падобныя навіны я лічу некарэктнымі, беспадстаўнымі. Тыя падзеі, якія адбываюцца на Блізкім Усходзе, ня маюць ніякай сілы і ніякага значэньня ў дачыненьні да бясьпекі ў Эўропе. Беларусь ёсьць часткай Эўропы, яна разглядаецца Захадам не як пагроза кантынэнту, а як краіна, якая паводле стандартаў АБСЭ знаходзіцца на складаным трансфармацыйным шляху. Гэты працэс палягае ў палітычнай і грамадзянскай сфэрах, і на яго ніяк ня можа ўплываць тая стратэгія, што тычыцца Блізкага Ўсходу”.

(Карэспандэнт: ) “Аднак заходняя прэса ўсё часьцей залічвае Беларусь да тых краінаў, што належаць да гэтак званай “восі зла”.

(Вік: ) “Канечне, ёсьць журналісты і назіральнікі, якія сьцьвярджаюць, што Беларусь мае гешэфты з Іракам ды іншымі краінамі, якія маюць дачыненьне да тэрарызму, аднак гэта поўная спэкуляцыя. Падобныя цьверджаньні ніяк ня могуць спыніць намаганьні Захаду дэмакратызаваць Беларусь. У гэтым зацікаўленыя ўсе краіны Заходняй Эўропы і ЗША”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG