Паведамляецца, што прэзыдэнцкі палац не пашкоджаны, хоць чакалі, што першай мішэньню будуць якраз палацы. Але паводле крыніц з Пэнтагону, рашэньне пра гэтае першае бамбаваньне было прынятае на падставе самых апошніх дадзеных выведкі. Крыніцы з самога Багдаду паведамілі пра перамяшчэньні кіраўніцтва Іраку, таму, відаць, Пэнтагон і вырашыў нанесьці нечаканы першы ўдар. Гэта ўдар стаўся нечаканасьцю нават для некаторых супрацоўнікаў Белага Дому.
Бамбаваньне вялося бомбамі з дакладным навядзеньнем, якія складаюць пераважную бальшыню арсэналу. Дарэчы, падчас вайны ў Пэрсыдзкай затоцы 1991 году амэрыканцы мелі толькі 30% бомб дакладнага навядзеньня ў сваім арсэнале. Задача амэрыканскіх войскаў – пазьбегнуць людзкіх страт з абодвух бакоў і вялікіх разбурэньняў інфраструктуры, бо лічыцца, што праз кароткі час яны ж і мусяць усё гэта і аднаўляць. Зараз у Багдадзе ёсьць каля 50 стратэгічных аб’ектаў, у якіх могуць знаходзіцца цывільныя жыхары.
Адначасова з бамбаваньнем сталіцы, наземныя дывізіі прасоўваюцца да ірацкай мяжы, а паўдзённыя раёны Іраку бамбуюцца з паветра.