У сваiм звароце Садам заявiў, што Злучаная Штаты недаацанiлi заклiкi да мiру. Паводле Садама, iрацкiя ўлады спрабуюць дамагчыся мiру.
У той жа час iрацкi лiдэр заклiкаў да джыгаду – сьвятой вайны – супраць ЗША ды Ізраiлю, назваўшы амэрыканскi напад “сыянiсцкiм”. Паводле Садама, Ірак цяпер на пярэднiм краi змаганьня супраць ЗША ды Ізраiлю.
З выступленьня было няясна, цi вялося яно ўжывую, цi запiсвалася загадзя. Садам Хусэйн, апрануты ў ваенную форму, аднак, сказаў, што выступае 20-га сакавiка. Аналiтыкi амэрыканскай кампанii СNN кажуць, што гэта быў менавiта Садам Хусэйн, а не адзiн зь ягоных двайнiкоў, якiя часам зьяўляюцца на публiцы. Паводле CNN, у iрацкага лiдэра вельмi пазнавальны голас.
Тым часам прадстаўнiк Іраку ў Арганiзацыi Аб’яднаных Нацыяў назваў напад з боку ЗША i саюзьнiкаў парушэньнем мiжнароднага заканадаўства. Ён заявiў у iнтэрвiю СNN, што Ірак зьвернецца да генэральнага сакратара ААН.