Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАМIЖ ЗЫМБАБВЭ I САВУДАЎСКАЙ АРАБIЯЙ


Аляксей Знаткевіч, Прага

У мiнулыя гады “Рэпарцёры бязь межаў” публiкавалi сьпiсы найгоршых ворагаў прэсы ў сьвеце. У гэтыя сьпiсы некалькi разоў трапляў i кiраўнiк Беларусi Аляксандар Лукашэнка. Сёлета “Рэпарцёры бязь межаў” склалi iндэкс свабоды прэсы паводле апытаньняў журналiстаў, дасьледчыкаў i юрыстаў. Індэкс дае некаторыя даволi нечаканыя ацэнкi – да прыкладу, Коста Рыка стаiць у сьпiсе вышэй за Злучаныя Штаты, а афрыканская краiна Бэнiн дзелiць 21-е месца зь Вялiкай Брытанiяй.

Найгоршая сытуацыя са свабодай прэсы, паводле iндэксу, у Паўночнай Карэi, Кiтаi, Бiрме, Туркмэнiстане i Бутане. Беларусь стаiць на некалькi прыступкаў вышэй – памiж Зымбабвэ i Савудаўскай Арабiяй.

Трыццатка найлепшых краiнаў паказвае, што свабода прэсы ня ёсьць манаполiяй багатых краiнаў. Коста-Рыка i Бэнiн – прыклады прагрэсу сярод краiнаў, якiя не ўваходзяць у лiк найбольш заможных.

А ў тройцы найлепшых – Фiнляндыя, Ісьляндыя i Нарвэгiя. Гэтыя паўночнаэўрапейскiя краiны традыцыйна паважаюць свабоду прэсы. Да таго ж яны спрабуюць абараняць такую свабоду ў iншых краiнах, дапамагаючы замежным журналiстам.

Сярод краiнаў Эўразьвязу найгоршая сытуацыя са свабодай прэсы, паводле iндэксу, у Італii, якая толькi на 40-м месцы ў сьпiсе. Яе абышлi многiя краiны-кандыдаты ў Эўразьвяз. Найлепшае, чатырнаццатае, месца сярод былых камунiстычных краiнаў мае Славенiя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG