Гаворыць Аляксандар Антанюк — старшыня Гарадзенскага рэгіянальнага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камітэту:
(Антанюк: ) “Падставаў для атрыманьня палітычнага прытулку ў яго болей, чым дастаткова. Ён быў арыштаваны, адбываў 15 сутак у спэцпрыёмніку. Яго неаднаразова штрафавалі. Проста перад абразамі яму начаплялі кайданкі супрацоўнікі міліцыі”.
Некалькі разоў міліцыянты складалі на сьвятара пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Спадару Антанюку паступалі й зьвесткі аб тым, што супраць Івана Спасюка рыхтуюцца распачаць крымінальную справу за распальваньне рэлігійнай варажнечы.
Іван Спасюк будаваў у пасёлку Пагранічны Бераставіцкага раёну першы ў краіне храм Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Улады яго разбурылі.
Некаторыя вернікі Івана Спасюка пачалі хадзіць у расейскую праваслаўную царкву. Жонка сьвятара Алена жыве з трыма дзецьмі ў суседняй з Пагранічным вёсцы. Цесных адносінаў з прыхаджанамі яна не падтрымлівае. Чакае, калі мужу дадуць палітычны прытулак.