Як паведаміў Юрась Беленькі, 22 сакавіка адбудзецца навуковая канфэрэнцыя, прысьвечаная Беларускай Народнай Рэспубліцы. Паэт Сяргей Законьнікаў адзначыў, што цягам найбліжэйшых дзён вядомыя літаратары і гісторыкі будуць рпаспавядаць ў розных аўдыторыях пра ідэалы БНР. Паводле словаў спадара Сіўчыка, у Менгарвыканкам ужо пададзеныя заяўкі на правядзеньне вулічнага шэсьця ў нядзелю, 23 сакавіка. Арганізатары плянуюць распачаць шэсьце ў 12 гадзінаў ад Галоўпаштамту каля пляцу Незалежнасьці па праспэкце Скарыны да Кастрычніцкай плошчы.
Тым часам, у інтэрвію нашаму карэспандэнту кіраўнік партыі БНФ Вінцук Вячорка пацьвердзіў намер адзначыць угодкі БНР 25 сакавіка ў сквэры Янкі Купалы а 18 гадзіне. Такім чынам, пакуль дэмакратычным сілам так і не ўдалося дасягнуць дамоўленьнасьці адносна адзінага сьвяткаваньня угодкаў БНР.