Найперш я задаў кіраўніку беларускай амбасады ў Іраку пытаньне, ці можна лічыць ягоны ад’езд з Багдаду эвакуацыяй.
(Оранж: ) “Эвакуацыяй гэта не называлася. Нават расейскія адмыслоўцы зьехалі не ў эвакуацыю, а нібы, так бы мовіць, часова. Адзін наш супрацоўнік-дыплямат зьехаў у адпачынак чарговы. А я зараз тут займаюся пытаньнямі ў Дамаску — часова”.
На пытаньне, ці засталіся ў Іраку грамадзяне Беларусі, спадар Орнаж адказаў гэтак:
(Оранж: ) “Ніякіх грамадзянаў там не павінна застацца. Усе грамядзяне зьехалі з Іраку”.
Юры Оранж паведаміў, што беларускія дыпляматы зьехалі з Іраку тыдзень таму, 10 сакавіка. У будынку амбасады Беларусі ў Багдадзе застаўся толькі мясцовы супрацоўнік — грамадзянін Іраку, які адказвае на тэлефанаваньні.
Побач з будынкам беларускай амбасады ў Багдадзе — дыпляматычныя місіі Швайцарыі й Нямеччыны, гандлёвая сэкцыя амбасады Гішпаніі. Гэты багдадзкі раён называецца Арасат аль-Хіндзія. Амбасада Беларусі свой будынак у Багдадзе арандуе. Яна ўжо атрымала ўчастак зямлі ў дыпляматычным раёне каля аэрапорту, але там нічога пакуль не будуюць.