Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У КУПАЛАЎСКІМ ТЭАТРЫ АДНОЎЛЕНЫ СПЭКТАКЛЬ “ТУТЭЙШЫЯ”


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Нагадаем, паводле афіцыйнай вэрсіі гэта адбылося з прычыны “зношанасьці дэкарацыяў”, аднак пастаноўшчык спэктаклю Мікалай Пінігін заявіў тады мэдыям, што “дэкарацыі ні пры чым”. Некаторыя назіральнікі зьвязвалі зьнікненьне “Тутэйшых” з рэпэртуару палітычнай сытуацыяй, якая склалася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году.

Летась напярэдадні 120-годзьдзя Янкі Купалы “Тутэйшыя” зноў зьявіліся ў рэпэртуары тэатру, але з прычыны хваробы актора Аляксандра Лабуша, які выконвае ролю Янкі Здольніка, спэктакль некалькі месяцаў не паказвалі. У адноўленых “Тутэйшых” новымі будуць ня толькі дэкарацыі, але і некаторыя акторы. У прыватнасьці, на ролю Янкі Здольніка рэжысэр Мікалай Пінігін запрасіў маладога купалаўскага актора Аляксандра Малчанава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG