Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМАРГОНСКАЯ МІЛІЦЫЯ СКАНФІСКАВАЛА Ў РАСПАЎСЮДНІКАЎ СЬВЕЖЫ НУМАР “НОВОЙ ГАЗЕТЫ СМОРГОНИ”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Заснавальнік “Новой газеты Сморгони” Рамуальд Улан лічыць, што іх запалохваюць. Улады не жадаюць, каб у горадзе выходзіла незалежнае выданьне. Яму самому забаранілі займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Давялося знайсьці новага выдаўца — ягоную ролю стала выконваць фэрмэрская гаспадарка “Колас” на чале зь Мікалаем Сьліжам.

Напярэдадні пракурор раёну Мікалай Маліноўскі афіцыйна папярэдзіў спадара Сьліжа. Пракурор лічыць, што выдаваць газэту можна толькі пасьля адпаведнага рашэньня райвыканкаму. Паводле статуту спадар Сьліж мае права займацца выдавецкай дзейнасьцю. А наконт газэты ён паведаміў уладам дадаткова — таму напісаў скаргу на папярэджаньне пракурора.

Смаргонская пошта адмовілася дастаўляць газэту падпісчыкам. Выдавец палічыў гэта праявай манапалізму і накіраваў скаргу ў аблвыканкам. Сёньня з Горадні разьбірацца прыяжджала кіраўніцтва абласной пошты.

Праблема на цяперашні час разьвязаная. Паштавікі ўзяліся распаўсюдзіць мінулы нумар газэты і апошні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG