Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“СЁНЬНЯШНІЯ ТЭНДЭНЦЫІ Ў ТАДЖЫКІСТАНЕ Й БЕЛАРУСІ ПАДОБНЫЯ”


Гутарыў Віталь Тарас

(Нурмухамат Голаў: ) “У цяперашні момант ідуць дыскусыі ў парлямэнце Таджыкістану наконт дапаўненьняў у Канстытуцыю. Група дэпутатаў напісала ліст прэзыдэнту Імамалі Рахмонаву з прапановай працягнуць тэрмін ягонага прэзыдэнцтва. Паводле дзейнай канстытуцыі ён абраны на тэрмін сем гадоў. Зразумела, не без падказкі самога прэзыдэнта гэтыя дэпутаты зарганізавалі ліст і вынесьлі на разгляд парлямэнту. Аналітыкі прадказваюць, што калі прапанаваныя зьмены будуць вынесеныя на рэфэрэндум, яны будуць прынятыя”.

Паводле Нурмухамата Голава, Рахмонаў, безумоўна, вывучаў практыку іншых краінаў СНД, у тым ліку вопыт Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. “Калі Рахмонаў прыйшоў да ўлады ў 1992 годзе, – нагадвае спадар Голаў, – ён скасаваў прэзыдэнцкую сыстэму ўлады і ўвёў парлямэнцкае праўленьне, а потым, калі яго абралі прэзыдэнтам у 1994 годзе, ён шляхам правядзеньня рэфэрэндуму вярнуў прэзыдэнцкую форму ўлады. Калі ў 1999 годзе тэрмін ягоных прапрэзыдэнцкіх паўнамоцтваў скончыўся, Рахмонаў зноў дамогся правядзеньня рэфэрэндуму, які даў яму магчымасць працягнуць паўнамоцтвы яшчэ на сем гадоў. Цяпер прэзыдэнт даў зразумець, што ў канстытуцыі трэба замацаваць зьмены, якія б давалі магчымасць абірацца яшчэ на два тэрміны запар – але ўжо не на сем, а чатырнаццаць гадоў кожны. Так што ў Таджыкістане назіраеццца тэндэнцыя, падобная тым, якія можна назіраць сёньня ў іншых краінах Сярэдняй Азіі, а таксама і ў Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG