Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АКЦЫЯ “ЗА ЛЕПШАЕ ЖЫЦЬЦЁ” У БАРЫСАВЕ

Міхал Стэльмак, Менск

Вось што пра яе распавёў адзін з удзельнікаў, лідэр барысаўскай філіі Партыі БНФ Анатоль Аскерка:

(Аскерка: ) “А 17-й гадзіне пачалі людзі зьбірацца. Выступалі каля паўгадзіны. Старыя выступалі. 82-гадовы дзед зь вёскі выступіў. Распавядаў пра вясковыя справы. Пэнсіянэрка выступала. Былі моладзь, “зубры” і прадпрымальнікі. Плякат быў “Не аддадзім зарплату за квартплату”. У прадпрымальнікаў быў лёзунг “Не перашкаджайце нам працаваць”. Міліцыі шмат было. Двух “зуброў” з плякатам забралі. “Не аддадзім зарплату за квартплату”. Хлопцы маладыя, непаўнагадовыя. Іх адвезьлі. Я не ведаю, што зь імі”.
XS
SM
MD
LG