Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАБІТЫ ПРЭМ'ЕР-МІНІСТАР СЭРБІІ ЗОРАН ДЖЫНДЖЫЧ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Паводле сьведак, пасьля нападу два чалавекі былі арыштаваныя. Вакол Бялграду выстаўленыя кантрольна-прапускныя пункты. Тэлевізійныя станцыі прыпынілі заплянаваныя праграмы.

Рэфарматар Джынджыч узначальваў першы не камуністычны ўрад Сэрбіі ад студзеня 2001 году. У мінулым месяцы Джынджыч цудам ацалеў, калі на сустрэчную паласу руху выехаў грузавік і ледзь не пратараніў картэж прэм’ера. Тады Джынджыч выказаў меркаваньне, што замах мог быць зьвязаны з намаганьнямі ўраду зьнішчыць арганізаваную злачыннасьць.

Зорану Джынджычу было 50 гадоў. Ён вольна размаўляў па-ангельску і па-нямецку. У 1990-х гадох зьяўляўся ключавым лідэрам апазыцыі прэзыдэнту Югаславіі Слабадану Мілошавічу. Джынджыча крытыкавалі сэрбскія нацыяналісты за ягоную ролю ў перадачы Мілошавіча Гаагскаму трыбуналу ААН у справе ваенных злачынстваў.

У сьнежні 2000 году Джынджыч атрымаў уладу. Тады ж ён сказаў сваім прыхільнікам: “Мы вельмі добра разумеем, што гэта не мандат на кіраваньне Сэрбіяй, а мандат на зьмены ў Сэрбіі”.

У леташнім жнівені Джынджыч наведаў Прагу і апісаў сваё бачаньне палітычнай сытуацыі. Ён выступаў за разьвязаньне праблемаў, а не рабіў выгляд, што іх не існуе.

На пачатку мінулага месяцу Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія была ператвораная ў свабодны зьвяз Сэрбіі і Чарнагорыі. У сувязі з гэтым узрадаваны Джынджыч сказаў: “Вельмі хутка мы пабачым вынікі ў двух накірунках. Перад усім, у фармаваньні агульнага рынку, сапраўднага зьвязу, у якім грамадзяне і Сэрбіі, і Чарнагорыі будуць мець аднолькавыя правы. Яны будуць жыць па аднолькавых законах. Яны будуць мець тую самую абарону”.

У выніку скасаваньня Югаславіі прэзыдэнт Ваіслаў Каштуніца фактычна страціў сваю пасаду, аднак Джынджыч ня змог доўга карыстаць з узмацненьня свайго ўплыву. 12 сакавіка ён загінуў ад рукі забойцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG