Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: “КАНСТЫТУЦЫЙНЫ АКТ” ЁСЬЦЬ ПАЛІТЫЧНАЯ ФОРМА АГРЭСІІ”

Сяргей Навумчык, Прага

“Так званы “Канстытуцыйны акт”, што прапануе Масква беларусам, гэта ёсьць палітычная форма агрэсіі і пасягненьня на нашую дзяржаву, – лічыць Зянон Пазьняк. – Гэты “Акт” беларусамі не павінен абмяркоўвацца. Тут мусіць быць нота абурэньня і пратэсту на непрыхільнае захаваньне Расеі адносна Беларусі. Беларусы павінны адкінуць прапанову любога рэфэрэндуму на гэтую тэму і ня ўдзельнічаць у чужых авантурах. Ужо былі 1922 год, Савецкі Саюз, тэрор, Курапаты, мільёны забітых беларусаў і паранойныя дыктатары. І пра гэта беларусам у дачыненьнях з Расеяй трэба памятаць вечна”.
XS
SM
MD
LG