Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАСТАХ АДБЫЎСЯ ДРУГІ ТУР МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАЎ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Дэпутатам раённага савету Мастоў абраны Дзьмітры Мілашэўскі, беспартыйны. Рэгістраваўся ён як кіроўца прыватнага прадпрымальніка, а напярэдадні выбараў працадаўца даў яму месца эканаміста.

У другі тур прайшлі таксама 2 кандыдаты ў абласны савет, 6 — у Гарадзенскі гарадзкі, 8 — у Лідзкі і 4 чалавекі — у раённыя. У Горадні ў другім туры будуць удзельнічаць 3 кандыдаты ад апазыцыйных сілаў.

Вынікі галасаваньня абмеркавалі сябры Каардынацыйнага камітэту “Гарадзенская ініцыятыва”. У гарадзкі савет, а таксама ў абласны прайшлі пераважна людзі зь дзяржаўных установаў і прадпрыемстваў, якія балятаваліся ў аднамандатных акругах. Прычым у некаторых супраць будучага кандыдата галасавалі амаль столькі ж выбаршчыкаў, колькі яго падтрымалі.

Там, дзе кандыдатаў было два–тры, выбары або не адбыліся, або прызначаны другі тур. Галоўная праблема ўдзельнікаў другога туру ў тым, што яны ўжо выкарысталі свае ўлёткі, бо грошай ім выдаткавалі вельмі мала.

Нечаканым стала зьяўленьне праз колькі дзён пасьля выбараў дадатковага дэпутата Гарадзенскага гарсавету. Афіцыйна паведамілі, што абраная палова дэпутатаў — 15. 16-й стала сябра кампартыі Беларусі, якая балятавался ў аднамандатнай акрузе. Сакратар абласной выбарчай камісіі Віктар Цыдзік мне паведаміў, што калі зьбіралі па тэлефоне інфармацыю, атрымаўся адзін вынік, а калі падлічылі паводле пратаколаў — атрымаўся іншы. Аднак папраўку далі са спазьненьнем, сказаў сакратар выбарчай камісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG