Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"БАЛТЫКА" НЯ ЗДОЛЕЕ КУПІЦЬ МЕНСКУЮ "КРЫНІЦУ" ЗА ДАЎГІ


Натальля Раковіч, Менск

Нагадаем, што ў 2001 годзе кампанія "Балтыка" ў спадзеве набыць кантрольны пакет акцыяў "Крыніцы" інвэставала ў завод 10,5 мільёнаў даляраў, аформіўшы гэтыя грошы як крэдыты. Але беларускі ўрад адмовіўся аддаваць расейскім бізнэсоўцам акцыі прадпрыемства і не аддаў грошы. Каб апраўдацца перад заходнімі акцыянэрамі і патлумачыць, куды падзеліся 10,5 мільёнаў даляраў, "Балтыка" у 2002 годзе падала пазоў у Міжнародны камэрцыйны арбітражны суд і выйграла справу. Беларускія ўлады зноў паабяцалі, што зь цягам часу перададуць кантроль над "Крыніцай", але абяцаньні ня выканалі. А колькі дзён таму на чарговым паседжаньні прэзыдыюма Cаўміна прагучалі заявы наконт таго, што беларускім броварам наагул не патрэбныя замежныя інвэстыцыі.

Ці вырашыла "Балтыка" шляхам банкрутаваньня набыць завод "Крыніца"? У прэс-службе кампаніі ўстрымаліся ад камэнтароў рашэньня гаспадарчага суда Менску і ад адказаў на гэтае пытаньне. Але прадстаўнік дэпартамэнту па санацыі і банкруцтве пры Міністэрстве эканомікі ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў меркаваньне, што выкарыстаць падобны мэханізм у Беларусі складана. "Працэдура банкруцтва вельмі цяжкая і марудная, у адрозьненьне ад расейскага заканадаўства прадугледжваецца даўгі абарончы пэрыяд для эканамічна няздатнага прадпрыемства, — сказаў ён. — Да таго ж у нас яшчэ не было прэцэдэнтаў, каб прадпрыемствы набывалі за даўгі, як у Расеі. Хоць калі "Балтыка" зьвярнулася з такім пазовам у суд, яна мае нейкія мэты".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG