Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МIЖНАРОДНЫ ПРАФСАЮЗНЫ РУХ ВЯДЗЕ КАМПАНIЮ ПРАТЭСТУ СУПРАЦЬ ПАРУШЭНЬНЯЎ ПРАВОЎ ПРАФСАЮЗАЎ У БЕЛАРУСI


Алег Супрунюк, Берасьце

Акрамя працы ў кангрэсе прафсаюзаў Штырлiнг Сьмiт узначальвае Брытанскi фонд “Праца i грамадзтва”. Папярэднi ягоны вiзыт у Беларусь адбыўся паўтары гады таму i ён вельмi ўзрушаны пераменамi, што адбылiся за гэты час у прафсаюзным асяродзьдзi. Калi раней захоўвалася мэтазгоднасьць кантактаў з Фэдэрацыяй прафсаюзаў Беларусi, дык зараз суразмоўцамi спадара Сьмiта былi выключна сябры Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Штырлiнг Сьмiт тлумачыць гэта зьменамi ў кiраўнiцтве Фэдэрацыi ды ўсё больш вiдавочным умяшаньнем беларускiх уладаў у справы прафсаюзаў. Паводле словаў спадара Cьмiта, гэта выклiкае адпаведную рэакцыю ў мiжнародных прафсаюзных арганiзацыяў.

(Сьмiт: ) “Мiжнародны прафсаюзны рух вядзе кампанiю пратэсту супраць парушэньняў правоў прафсаюзаў i рабочых у Беларусi. Гэты пратэст ёсьць часткаю больш шырокай кампанii, якая iдзе зараз супраць агульнага антыдэмакратычнага разьвiцьця сытуацыi ў Беларусi — парушэньняў дэмакратычных нормаў, свабодаў i правоў чалавека”.

Штырлiнг Сьмiт таксама паведамiў, што ягоная брытанская арганiзацыя будзе спрыяць хуткаму прыняцьцю Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў у Мiжнародную канфэдэрацыю свабодных прафсаюзаў. Паводле словаў cпадара Cьмiта, гэты факт павiнен сьведчыць, што становiшча прафсаюзаў у Беларусi вельмi непакоiць прафсаюзныя арганiзацыi ў iншых краiнах, якiя гатовыя падтрымаць беларускiх калегаў у адстойваньнi iхных працоўных правоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG