Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС УДАКЛАДНЯЕ ДЭТАЛІ ЗДАРЭНЬНЯ З ПОЛЬСКІМ ДЫПЛЯМАТАМ


Валер Каліноўскі, Менск

“МЗС цяпер удакладняе дэталі здарэньня і знаходзіцца ў цесным кантакце з польскім бокам,” – зазначыў Андрэй Савіных.

Тым часам сёньня польскі амбасадар у Менску Тадэуш Паўляк наведаў МЗС Беларусі для абмеркаваньня і ўрэгуляваньня інцыдэнту. “Бакі абмяняліся меркаваньнямі”, – зазначыў А. Савіных пра зьмест гутаркі ў МЗС. Беларускі МЗС валодае поўнай інфармацыяй пра здарэньне, сьцьвярджае спадар Савіных, але ён адмовіўся камэнтаваць правамернасьць дзеяньняў беларускай міліцыі адносна першага сакратара амбасады Польшчы. Такім чынам, на гэты момант інцыдэнт яшчэ ня лічыцца вычарпаным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG